

* * *
Хадзіў я стрыгчыся ў цырульню, там мяне ўзяла дзяўчынка такая гадоў двадцаці (+/- 2), сімпатычная. Дык вось, стрыжэ яна стрыжэ маю грыву, маўчым. Паколькі я вялікі, а яна маленькая, прыходзіцца ёй да мяне прыціскацца. Яна і кажа, парушаючы маўчаньня і мой падступаючы благасны сон:
- Ой, это нічего, что я к вам так грудью пріжімаюсь? Хотя вы наверное можете сейчас ответіть, что “было бы там чем пріжіматься”!
Ой, і люблю ж я здаровае пачуцьцё гумару! :)))))))
( Чытацьдалей! )
Атрымаў учора адказ з БДУ на мой пратэст з нагоды адлічэньня маладафронтаўкі Тацяны Шапуцькі. Тацяну выключылі чыста за палітыку. Без усялякіх сумневаў.
Прарэктар па вучэбнай рабоце сп.Клюня прызнаў, што Тацяна была пасьпяховай студэнткай. Але гэтага было, відаць, мала. Патрабавалася яе абсалютная ляяльнасьць:
“Выкананне ва ўстаноўленыя тэрміны патрабаванняў вучэбнага плана і навучальных праграм, а таксама добры сярэдні бал паспяховасці не вызваляе студэнта ад выканання іншых абавязкаў, парушэнне якіх можа прывесці да прымянення мер дысцыплінарнага спагнання”.
Падстава для адлічэньня – адсутнасьць на занятках з 16 па 18 лістапада. Менавіта ў гэтыя дні Тацяна прымала ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасьці “Усходняе партнэрства”.
Мне сорамна, што ў маёй біяграфіі ёсьць радок – навучаўся ў БДУ.
( Скан адказу ад Клюні )
Прырода і Расія – дзьве рэчы, у якія беларусы амаль сьвята вераць. Толькі прырода і Расія здольныя напоўніць лядоўні беларусаў – вось асноўны сэгмэнт гэтай веры. Канешне, не без натужных парабкаватых намаганьняў саміх беларусаў.
Мабыць, гэта дрэнна, але я часта схільны да абагульненьняў. Для нашых суграмадзянаў Расія – гэта нешта сьветлае, неабдымная сьветлая пляма, такая сьвятлюшчая пляміна. “А мой муж поехал в Москву / дочка живет в России / из Питера привезли”. Пасьля кожнага такога выразу абавязкова павінна павіснуць паўза і субяседнік проста абавязаны каўтануць сухую сьліну.
Як нешматлікія беларускія дэмакраты з салодкім прыдыханьнем у голасе прамаўляюць “Эўропа/Еўропа/Европа”, так пераважная большасьць нашых суграмадзян прамаўляюць з салодкім прыдыханьнем “Росьсия/Расия”.
Пару дзён таму па нейкай радыёстанцыі перадавалі вынікі сацыялягічнага дасьледваньня, паводле якіх высьветлілася, што большасьць беларусаў усё ж Беларусь любіць, але любіць, “патаму шта прірода у нас красівая”. Вось такі любоўны беларускі амлет, атрымліваецца. Цікава было б запытаць у беларусаў, а дзе ж прырода “некрасівая”…
Карацей кажучы, з Эўропай нам давядзеца яшчэ вельмі доўга папавазюкацца, пакуль сьветлая пляма перад вачыма нашых суграмадзянаў не рассасецца. Бо клін клінам тут ня выбьеш.
( + offtopic )![]() | You are viewing Log in Create a LiveJournal Account Learn more |